21 траўня 2024

ДЗЕНЬ
ПАЛІТВЯЗНЯЎ

У гэтым годзе праваабаронцы “Вясны” абралі тэмай Дня Палітвязняў - права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні.

Чаму
гэта важна?

Права на здароўе з'яўляецца ўніверсальным правам, якое не можа быць абмежавана пазбаўленнем волі. Але беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных матывах, ужо амаль чатыры гады ўтрымліваюць у нечалавечных антысанітарных умовах у ізалятарах, пазбаўляюць сродкаў гігіены і лекаў. Людзей з інваліднасцю і з сур’ёзнымі праблемамі са здароўем трымаюць пад вартай і адпраўляюць у калоніі, дзе не забяспечваюць належным медыцынскім абслугоўваннем. Многія палітзняволеныя падчас і пасля вызвалення пакутуюць на праблемы з псіхічным здароўем. Таксама ў месцах няволі практычна не надаецца ўвагі асаблівым медыцынскім патрэбам жанчын. Туберкулёз, цынга, пнеўманія, каронавірус — прыклады хваробаў, на якія хварэюць беларускія палітвязні. Гэта далёка не ўвесь спіс праблемаў, з якімі сутыкаюцца сёння палітвязні ў зняволенні.

“Мы не адыходзім ад сваіх патрабаванняў па вызваленні палітвязняў, пераглядзе іх прысудаў, але ўлічваем той факт, што ўмовы, у якіх знаходзяцца фігуранты палітычна матываваных спраў – гэта самастойны фактар, які павінен быць на парадку дня, і падтрыманне гэтых умоў хоць бы на мінімальна чалавечым узроўні павінна быць пастаянным патрабаваннем да дэ-факта ўладаў Беларусі, умовай прыняцця любых рашэнняў”, - падкрэслівае праваабаронца “Вясны” Павел Сапелка.

"Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Мапа
мерапрыемстваў

Мерапрыемствы спісам

19 траўня


Лондан, Вялікабрытанія

11:00. Parliament Square. Падрабязнасці

Гданьск, Польшча

13:00. Мітынг, ul. Długi Targ 13.

Нью-Ёрк, ЗША

13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці

Варшава, Польшча

14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку

Рым, Італія

15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino. Падрабязнасці

Шчэцін, Польшча

17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa.

20 траўня


Брусэль, Бельгія

14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма. Падрабязнасці

Турын, Італія

14:00. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3. Падрабязнасці

Варшава, Польшча

19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне. Падрабязнасці

Падгорыца, Чарнагорыя

19:00. Вечар лістоў палітвязням. Падрабязнасці

21 траўня


Люблін, Польшча

10:00-15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню». Падрабязнасці

Варшава, Польшча

11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці

Фларэнцыя, Італія

12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла "Галасы, што (не)гучаць". Падрабязнасці

Вільня, Літва

17:00. Адкрыты запіс падкасту "Вясна прыйдзе", Vilniaus g. 20. Падрабязнасці

Беласток, Польшча

18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі. Падрабязнасці

Варшава, Польшча

18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці

Уроцлаў, Польшча

18:00. Акцыя салідарнасці на Рынку ля фантану. Падрабязнасці

Быдгашч, Польшча

18:00. Напісанне лістоў, ul.Warmińskiego 22. Падрабязнасці

Клайпеда, Літва

18:30. Паездка на роварах ад Molas.

Стакгольм, Швецыя

18:30, мітынг салідарнасці, Sergels torg.

Цюрых, Швейцарыя

18:30-19:30. Акцыя салідарнасці, Züghusplatz. Падрабязнасці

Варшава, Польшча

19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму "Слова з-за кратаў". Падрабязнасці і квіткі

Батумі, Грузія

19:00. Акцыя салідарнасці на Плошча Еўропы.

Тбілісі, Грузія

19:00. Акцыя па напісанню лістоў салідарнасці. Падрабязнасці

Рыга, Латвія

19:00. Акцыя салідарнасці, помнік Свабоды. Падрабязнасці

Познань, Польшча

19:00. Вечар салідарнасці і падпісанне паштовак, Pakoj 202. Падрабязнасці

Познань, Польшча

19:00. Акцыя салідарнасці, Плац Адама Міцкевіча. Падрабязнасці

Вільня, Літва

19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча

Торунь, Польшча

19:00. Напісанне лістоў, Rynek Staromiejski 29. Падрабязнасці

Клайпеда, Літва

19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere.

Вільня, Літва

20:00. Спектакль "Вольныя".
Рэгістрацыя

Кіеў, Украіна

18:00-20:00. Напісанне лістоў, Аромакава на Майдане Незалежнасці. Падрабязнасці

Вільня, Літва

20:30. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы», Творчая прастора KROPKA. Падрабязнасці

Стакгольм, Швецыя

"Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі".

23 траўня і пазней


Талін, Эстонія

23 траўня, 17:30. Паказ фільма "Выпадковы прэзідэнт". Рэгістрацыя

Будва, Чарнагорыя

23 траўня, 19:00, Паказ фільма "Беларусь 23.34".
Падрабязнасці

Прага, Чэхія

23-25 траўня. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі. Падрабязнасці

Варшава, Польшча

26 траўня, 19.00. Музей Вольнай Беларусі, спектакль "Мора Хрысціны". Падрабязнасці і квіткі

Як паўдзельнічаць?

01Арганізаваць у сваім горадзе акцыю ці іншае мерапрыемства ў падтрымку беларускіх палітвязняў і на знак памяці загінулых палітвязняў.

02Дадаць 21 траўня да свайго адзення сімвал Дня — жоўтую бірку ці чырвонае сэрца, сфатаграфавацца і выкласці ў сацсеткі з хэштэгам #дзеньпалітвязняў.

03Змяніць на адзін дзень у сацсетках аватарку на жоўты колер біркі палітвязня, каб зрабіць тэму палітвязняў больш бачнай.

04Падтрымаць адрасна палітвязняў такімі спосабамі, як напрыклад, пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям'і.

05Прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.

Увага!
Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.

Іх не стала
ў зняволенні

Вітольд Ашурак
дзень смерці:
21 траўня 2021

Мікалай Клімовіч
дзень смерці:
5 траўня 2023

Алесь Пушкін
дзень смерці:
11 ліпеня 2023

Вадзім Храсько
дзень смерці:
9 студзеня 2024

Ігар Леднік
дзень смерці:
20 лютага 2024

Аляксандр Кулініч
дзень смерці:
9 красавіка 2024

Гісторыя
ўзнікнення Дня

Праваабаронцы абралі дату Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі невыпадкова — 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 памёр актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Ён быў асуджаны ў закрытым рэжыме да пяці гадоў зняволення. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. На відэа з калоніі, якое Следчы камітэт апублікаваў пасля смерці палітвязня, ён выглядаў знясіленым і ледзь трымаўся на нагах. Калі родным паказалі цела Вітольда, то галава была практычна цалкам забінтаваная. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу не ўзбудзіў крымінальную справу.

З 2020 года праваабаронцы збіраюць сведчанні былых палітзняволеных аб жорсткіх умовах утрымання і праблемах з медыцынскай дапамогай за кратамі.