21 траўня 2026

ДЗЕНЬ
ПАЛІТВЯЗНЯЎ

Не — катаванням!

Чаму гэта важна?

Катаванні — гэта злачынства паводле міжнароднага права. Яны строга забароненыя і не могуць быць апраўданыя ні пры якіх абставінах. Гэта злачынства не мае тэрміна даўніны. Ні вайна, ні надзвычайнае становішча, ні спасылкі на "дзяржаўныя інтарэсы" не могуць служыць апраўданнем гвалту над чалавекам. Аднак сведчанні беларускіх палітвязняў паказваюць: гэтая забарона сістэмна ігнаруецца. Збіццё і прыніжэнне, трыманне ў нечалавечых умовах, псіхалагічны ціск, ізаляцыя, пазбаўленне медыцынскай дапамогі выкарыстоўваюцца як інструменты пакарання і падаўлення.

Праваабаронцы "Вясны" ўжо больш за пяць гадоў фіксуюць факты катаванняў і іншых забароненых відаў абыходжання. Аднак дагэтуль ніводная крымінальная справа па гэтых фактах так і не была ўзбуджаная.

21 траўня выкажы сваю падтрымку ўсім палітзняволеным і ў чарговы раз запатрабуй іх неадкладнага вызвалення.

Мапа мерапрыемстваў

Мерапрыемствы спісам

Час мерапрыемстваў — мясцовы

19 траўня


Познань, Польшча

17:00-20:00. Сайд-івэнт "Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020". Падрабязнасці

Варшава, Польшча

18:00. Першы паказ імерсіўнага спектакля "Казкі з замку". Падрабязнасці

21 траўня


Вільня, Літва

21-22 траўня. ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause. Падрабязнасці

Варшава, Польшча

13:00-18:00. Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі, ul. Świętokrzyska, 14
Падрабязнасці

Вільня, Літва

15:00. Выстава малюнкаў да Дня салідарнасці з палітзняволенымі, Кафедральная плошча
Падрабязнасці

Варшава, Польшча

16:30. Польска-беларуская дыскусія “Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?”
Падрабязнасці і рэгістрацыя

Клайпеда, Літва

18:00. Велапрабег салідарнасці, сбор каля помніка «Арка». Падрабязнасці

Цюрых, Швейцарыя

18:00. Libereco ладзіць вігілію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Падрабязнасці

Вільня, Літва

18:30. Мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў, Кафедральная плошча. Падрабязнасці

Беласток, Польшча

19:00. Акцыя з нагоды Дня палітвязняў, Skwer Wolnej Białorusi, 1. Падрабязнасці

Клайпеда, Літва

19:00. Мітынг салідарнасці з палітвязнямі, Сквер рэпрэсаваных. Падрабязнасці

Прага, Чэхія

Да 21 чэрвеня можна наведаць выставу «Закратаванае / PrisonArt», Беларуская клубоўня. Падрабязнасці

22 траўня і пазней


Уроцлаў, Польшча

22-24 траўня. Выстава «Закратаванае / PrisonArt» у прасторы Nook Book. Падрабязнасці

Кракаў, Польшча

23 траўня, 16:00-18:00. Прэзентацыя і дыскусія "Беларусь 2020: пратэст, легетымнасць улады і сексуальны гвалт". Падрабязнасці

Варшава, Польшча

24 траўня, 14:00. Акцыя салідарнасці, прысвечаная Дню палітвязняў Беларусі, каля помніка Каперніку. Падрабязнасці

Варшава, Польшча

24 траўня, 16:00. Вечар памяці Вітольда Ашурка ў Беларускім доме. Падрабязнасці

Варшава, Польшча

29 траўня, 18:00. Выклад-гутарка Палітычныя вязні ў Беларусі, Aleje Marcinkowskiego 11. Падрабязнасці

Як паўдзельнічаць?

01Арганізуй у сваім горадзе акцыю салідарнасці ці паўдзельнічай у такой.

02Дадай да свайго адзення сімвал Дня — "жоўтую бірку экстрэміста" ў знак салідарнасці з палітвязнямі ці надзень на акцыю што-небудзь жоўтага колеру.

03Распавядзі пра палітвязняў у сацсетках, каб зрабіць іх больш бачнымі, выкарыстоўвай хэштэг #PrisonersDayBelarus.

04Напішы ліст палітзняволеным, у тым ліку анлайн.

05Ахвяруй правераным фондам і ініцыятывам, у тым ліку "Вясне".

06Прыдумай свой акт салідарнасці і далучайся да Дня палітвязняў!

Увага!
Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас.

Іх не стала ў зняволенні

Вітольд Ашурак
дзень смерці:
21 траўня 2021

Мікалай Клімовіч
дзень смерці:
5 траўня 2023

Алесь Пушкін
дзень смерці:
11 ліпеня 2023

Вадзім Храсько
дзень смерці:
9 студзеня 2024

Ігар Леднік
дзень смерці:
20 лютага 2024

Аляксандр Кулініч
дзень смерці:
9 красавіка 2024

Дзмітрый Шлетгаўэр
дзень смерці:
11 кастрычніка 2024

Валянцін Штэрмер
дзень смерці:
пачатак 2025

Андрэй Паднябенны
дзень смерці:
3 верасня 2025

Гісторыя ўзнікнення Дня

Праваабаронцы абралі дату Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі невыпадкова — 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 памёр актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Ён быў асуджаны ў закрытым рэжыме да пяці гадоў зняволення. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. На відэа з калоніі, якое Следчы камітэт апублікаваў пасля смерці палітвязня, ён выглядаў знясіленым і ледзь трымаўся на нагах. Калі родным паказалі цела Вітольда, то галава была практычна цалкам забінтаваная. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу не ўзбудзіў крымінальную справу.

Вітольд Ашурак мусіў выйсці на свабоду сёлета —
9 чэрвеня 2025 года, аднак гэтага не адбудзецца.